З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Яго мэта – папярэджанне дзіцячага траўматызму і смяротнасці ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Вядома, прычыны ДТЗ у кожным канкрэтным выпадку розныя. Але выпадак, калі гіне дзіця, – гэта велізарны боль, і разважаць у такой сітуацыі аб прычынах непапраўна цяжка. На вялікі жаль, гора на адным выпадку не спыняецца, яно ідзе далей ад сям'і да сям'і. Хочацца верыць, што бацькоў мае словы закрануць за жывое. Бо яны, як ніхто іншы, у адказе за сваіх сыноў і дачок.
Першая з прычын траўміравання дзяцей на дарозе зусім не залежыць ад саміх малых. Гэта выпадкі, калі дзеці знаходзяцца ў якасці пасажыраў у аўтамабілях, якія трапілі ў аварыю. Тут усё цяжар віны кладзецца на плечы кіроўцы, які заўсёды павінен памятаць, што разам з ім у машыне знаходзяцца дзеці, і пры любым абвастрэнні сітуацыі на дарозе ён рызыкуе перш за ўсё жыццём маленькіх пасажыраў. На жаль, гэта разумеюць далёка не ўсе кіроўцы.
Другая прычына – гэта свавольства, няўважлівасць, невыкананне правілаў на дарозе самімі дзецьмі. Пераважная частка такіх здарэнняў адбываецца з удзелам дзяцей і пешаходаў. Каля 7% ініцыяваны падлеткамі-кіроўцамі. Гэта выпадкі, калі дзеці самавольна або з маўклівай згоды дарослых садзяцца за руль матацыкла, скутэра, а часам і аўтамабіля, не маючы на гэта ні права, ні навыкаў кіравання, і заканамерна трапляюць у аварыі.
Усе пералічаныя і падобныя выпадкі маюць месца, калі падлеткі аказваюцца на вуліцы адны або ў кампаніі аднагодкаў, такіх жа не падрыхтаваных да асаблівасцей дарожнага руху, без прышчэпленых бацькамі, школай элементарных правілаў паводзінаў на дарозе. Менавіта гэтую долю здарэнняў з дзецьмі можна скараціць сумеснымі намаганнямі школы, сям'і, Дзяржаўтаінспекцыі, дзіцячых і грамадскіх арганізацый па тлумачэнні, прапагандзе сярод юных удзельнікаў руху правілаў бяспечных паводзінаў. І галоўную ролю тут павінна адыграць сям'я. Менавіта бацькі, як ніхто іншы, з малых гадоў знаходзячыся побач, здольныя выпрацаваць у дзіцяці прывычку правільна дзейнічаць пры пераходзе дарогі, пры паездцы на аўтамабілі, у грамадскім транспарце і г.д. Толькі станоўчы прыклад маці і бацькі можа прышчапіць чалавеку, які фарміруецца, павагу да правілаў паводзінаў на дарозе. Толькі тады, ужо да школьнага ўзросту, вы зможаце засцерагчы свайго дзіцяці, быць спакойным за яго.