Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.


За мінулы перыяд 2023 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх (у 2022 годзе – 7 ДТЗ), у якіх раненні атрымалі 10 непаўналетніх, адно дзіця загінула.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйнаўказанага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб выкананне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве, прыдатным па іх вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае устройство і рамень бяспекі (якім павінны быць пры