Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага: дзеці!» пройдзе з 25 мая па 5 чэрвеня ў Беларусі.



Акцыя традыцыйна праводзіцца ў канцы навучальнага года для папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Прафілактычнае мерапрыемства заклікана прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.

Для папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца ў абавязковым парадку з уключаным блізкім святлом фар.

За невыкананне патрабаванняў дадзенага пункта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.3 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

Таксама 27 мая па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Зробім лета бяспечным разам!»