Нягледзячы на прымаемыя меры, значная частка аўноўладальнікаў па-ранейшаму ігнаруе працэдуру праверкі тэхнічнага стану сваіх транспартных сродкаў, тым самым безадказна ставячыся да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных.
Нягледзячы на прымаемыя меры, значная частка аўноўладальнікаў па-ранейшаму ігнаруе працэдуру праверкі тэхнічнага стану сваіх транспартных сродкаў, тым самым безадказна ставячыся да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных. Выклікаюць негатыўныя эмоцыі аўтамашыны, якія маюць непрыемны знешні выгляд, бачныя прыкметы карозіі, пашкоджанні кузава, аўтамабілі з непрацоўнымі знешнімі святлавымі прыборамі, якія ўводзяць у зман іншых удзельнікаў дарожнага руху. Многія кіроўцы нават пры наяўнасці тэхнічна спраўнага сродку не спяшаюцца атрымліваць допуск на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху.
У мэтах кантролю за своечасовасцю атрымання допуску да ўдзелу ў дарожным руху, выяўлення аўтамабіляў, якія эксплуатуюцца з тэхнічнымі няспраўнасцямі, што пагражаюць бяспецы дарожнага руху, з 25 лістапада па 04 снежня 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца мерапрыемства па кантролі за своечасовасцю атрымання ўладальнікамі (уласнікамі) транспартных сродкаў дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з супрацоўнікамі УП «Белтэхасмотр» будуць праводзіцца сумесныя рэйды па выяўленні аўноўладальнікаў, якія не атрымалі допуск на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху. Асаблівая ўвага надаецца аўтатранспарту для перавозкі пасажыраў – аўтамабілям-таксі і аўтобусам. Кіроўцы, чые транспартныя сродкі эксплуатуюцца без допуску на ўдзел у дарожным руху або не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Хочацца нагадаць, што за кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, або які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, прадугледжана адказнасць па арт. 18.12 ч. 5 КоАП Рэспублікі Беларусь і караецца штрафам у памеры да 3 базавых велічынь. Дзеянні,
прадугледжаныя часткамі 1,3- 5 арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, падлягаюць адказнасці ў адпаведнасці з арт. 18.12 ч. 9 КоАП РБ у выглядзе штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь, пры мінімальным – 2 базавыя велічыні.Варта адзначыць, што аўтаўладальнікі сталі часцей сталі эксплуатаваць транспартныя сродкі з сумнеўнай адзнакай у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду. Напамінаем, што за выкарыстанне падробленых дакументаў, штэмпеляў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.
У сувязі з гэтым рэкамендуем загадзя удзеліць належную ўвагу тэхнічнаму стану свайго транспартнага сродку і законна, ва ўстаноўленыя тэрміны прайсці дзяржтэхагляд і атрымаць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.