Згодна з пунктам 207-1 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.



Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць маркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах.

Не варта забываць і пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне п.207-1 Правілаў дарожнага руху, а яна ў адпаведнасці з часткай 5 артыкула 18.18 КоАП Рэспублікі Беларусь, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні.