Змена сезонаў – складаны момант і для кіроўцаў, і для пешаходаў. Большасць аварый адбываецца ў цёмны час сутак. Часта галоўная іх прычына – ігнараванне элементарных мер бяспекі, залішняя самаўпэўненасць пешых удзельнікаў дарожнага руху.
Змена сезонаў – складаны момант і для кіроўцаў, і для пешаходаў. Большасць аварый адбываецца ў цёмны час сутак. Часта галоўная іх прычына – ігнараванне элементарных мер бяспекі, залішняя самаўпэўненасць пешых удзельнікаў дарожнага руху.
Многіх здарэнняў можна пазбегнуць, калі пешаходы будуць выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак. Акрамя таго, пешаходы пры наяўнасці ў зоне бачнасці пешаходных пераходаў павінны перасякаць па іх праезную частку дарогі (вуліцы). Перад пачаткам пераходу яны абавязаны пераканацца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны (п. 17.2 ПДР), г.зн. спыніцца ля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўцы іх заўважылі і паспелі спыніць транспартны сродак. Пры пераходзе праезнай часткі неабходна спыніць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, узяць малалетніх дзяцей за руку.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці прапусціць пешаходаў. Дзеянні кіроўцы на нерэгулюемым пераходзе павінны быць такімі, каб пешаход пры руху па пераходзе не быў вымушаны змяніць напрамак і (або) тэмп свайго руху. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, абавязаны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў прапусціць іх.
У мэтах узмацнення дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў перыяд з 8:00 26 лютага 2021 года да 23:00 27 лютага 2021 года праводзіцца масаваная адпрацоўка аўтадарогі Мінск-Віцебск.
Паважаныя грамадзяне! Просім паведамляць аб знаходжанні на праезнай частцы ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння, або ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага вываду ў аператыўна-дзяжурную службу Лепельскага РАУС па тэлефонах +37529 327 46 02 (А1), +37529 710 27 89 (МТС) або 102.