Пад такім дэвізам з 3 па 14 снежня 2018 года праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Пад такім дэвізам з 3 па 14 снежня 2018 года праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Найчасцей у аварыі трапляюць дзеці-пешаходы – і нямала па сваёй віне. Дзеці актыўныя і непаседлівыя – яны могуць не заўважыць аўтамабіль або разгубіцца ў экстрэмальнай сітуацыі. Таму супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, настаўнікі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя сады і школы, тлумачачы дзецям, як правільна паводзіць сябе на дарозе.

Нярэдка здараюцца наезды на дзяцей і па віне кіроўцаў – часта на пешаходных пераходах.

Убачыўшы дзіця, якое набліжаецца да пераходу, кіроўцы павінны плаўна знізіць хуткасць і быць гатовымі ў любы момант затармазіць. Нельга «падганяць» дзяцей сігналамі або мірганнем фар – дзіця можа разгубіцца.

Нагадваем, што перавозіць дзяцей таксама трэба правільна: да 5 гадоў – у дзіцячым утрымліваючым устройстве, старэйшых – на бустэрах і іншых сродках, якія дазваляюць прышпіліць дзіця рамянём бяспекі. Можна перавозіць дзяцей без утрымліваючых прылад, калі дзіцяці споўнілася 12 гадоў або яго рост вышэй за 150 см, а таксама ў таксі. За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей, згодна з арт. 18.14 ч. 5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь, а здзяйсненне такога правапарушэння паўторна на працягу года – да 8 базавых велічынь.

Да 14 гадоў дзеці могуць катацца на веласіпедах толькі ў бяспечных месцах. Не грэбуйце і сродкамі бяспекі – шлемам, накаленнікамі і налокацнікамі – яны могуць абараніць ад траўм.

Але самае галоўнае – будзьце добрым прыкладам для сваіх дзяцей. Пераходзячы дарогу, тлумачце дзіцяці, як гэта трэба рабіць правільна, чаму небяспечна выбягаць на праезную частку; бачачы, што нехта парушае Правілы дарожнага руху, патлумачце, што так паступаць дрэнна.