Святлоадбівальную стужку можна завязаць на рукаве ці штаніне, а падвеску прышпіліць шпількай да адзення. Яна павінна вісець на вышыні калена з боку праезнай часткі.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку.
Таксама нагадаем, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры — малаэфектыўныя!
Флікер - абаронца пешахода!
Ці ўсё мы робім, каб уратаваць сябе ад небяспек на дарозе? Надыходзіць той перыяд, калі важным правілам для пешахода будзе выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.
Для таго, каб убяспечыць сваё жыццё і жыццё блізкіх, неабходна насіць флікер і лепш не адзін. Можна таксама набыць адзенне, на якім нашыты спецыяльныя святлоадбівальныя элементы. Менавіта дзякуючы ім кіроўцу аўтамабіля ці іншага аўтатранспарту будзе значна прасцей Вас убачыць у цемры.
Рухаючыся па неасветленай дарозе з блізкім святлом фар кіроўца зможа Вас заўважыць толькі на інтэрвале дваццаць пяць — пяцьдзесят метраў. Калі ж Вы будзеце выкарыстоўваць флікер, то прамежак павялічыцца больш чым у тры разы.
Паважаныя пешаходы! Пазначце сябе з дапамогай святлоадбівальніка. Бо дзякуючы флікерам, Вы абароніце сябе і тым самым папярэдзіце кіроўцу аб сваім руху ў цёмны час сутак.
У выпадку выяўлення ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янэння, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, неабходна неадкладна інфармаваць аператыўна-дзяжурную службу АУС Лепельскага райвыканкама па наступных тэлефонах:
+375 29 710-27-89
+375 29 327-46-02 ці 102