С 3 по 8 ноября 2025 года на базе 9 учреждений образования района работают лагеря с дневным пребыванием, где оздоравливаются 310 детей

З 3 па 8 лістапада 2025 года на базе 9 устаноў адукацыі раёна працуюць лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе аздараўляюцца 310 дзяцей

6.11.20250 праглядаў

У гэты перыяд яны не будуць сядзець за партамі, а весела правядуць канікулы. Праграма насычаная: асаблівы акцэнт зроблены на фарміраванні здаровага ладу жыцця, а таксама на бяспецы непаўналетніх.

Рабят таксама чакаюць тэматычныя мерапрыемствы, розныя конкурсы, квэсты, віктарыны і іншыя забавы. Акрамя гэтага, дзеці атрымліваюць трохразовае харчаванне ў выглядзе сняданку, абеду і падвячорку. Рацыён абавязкова ўключае свежую гародніну і садавіну.

Восеньскія канікулы на Лепельшчыне могуць быць не толькі адпачынкам, але і часам карысных спраў і набыцця новых ведаў.