Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Пад такой агульнай ідэяй аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку».

Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Пад такой агульнай ідэяй аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку».

З 4 кастрычніка па 15 кастрычніка ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМАГРП).

Падчас першага этапу акцыі з 4 па 12 кастрычніка юныя ратавальнікі сумесна з работнікамі МНС, заручыўшыся падтрымкай грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў працоўных калектываў, пачнуць наведваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, самотна пражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дабрачыннай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

На другім этапе з 13 па 15 кастрычніка ратавальнікі сумесна з юнымі ратавальнікамі-пажарнымі правядуць мерапрыемства ва ўстановах адукацыі, у месцах масавага знаходжання людзей, асноўная мэта якога - расказаць насельніцтву аб дзейнасці БМАГРП.