У студзені-маі 2024 года з удзелам мікрааўтобусаў адбылося 31 уліковая ДТЗ, у якіх 52 чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці без гібелі грамадзян. 4 чэрвеня 2024 г. у 15.00 на тэрыторыі Бабруйскага раёна ў выніку адной ДТЗ траўмавана 8 пасажыраў маршрутнага мікрааўтобуса.

Даведачна: кіроўца мікрааўтобуса MERCEDES-BENZ SPRINTER, рухаючыся з 16 пасажырамі па маршруце «Мінск-Рэчыца», на 19 км аўтадарогі Р-31 «Бабруйск-Мазыр-гр. Украіны» здзейсніў попутнае сутыкненне з трактарам МТЗ, які выконваў левы паварот. На падставе выкладзенага, з мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху, прадухілення і зніжэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам маршрутных мікрааўтобусаў, а таксама прафілактыкі парушэнняў, якія здзяйсняюцца кіроўцамі такога транспарту ў перыяд з 7 па 19 чэрвеня 2024 г. праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозак пасажыраў мікрааўтобусамі ў рэгулярных зносінах.
Супрацоўнікамі аддзела ДАІ Лепельскага ГАУС будзе ажыццяўляцца штодзённы кантроль па выкананні кіроўцамі маршрутных
мікрааўтобусаў Правілаў дарожнага руху, а таксама Правілаў перавозкі пасажыраў у частцы выканання патрабаванняў бяспекі.