З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 79 аварый, у якіх 18 пешаходаў загінулі, 67 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.


Даведка: раніцай 7 кастрычніка ў Наваполацку пацярпела 10-гадовая дзяўчынка. Пешаход пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе ў раёне прыпынку "Гатэль Нафтан". У гэты момант на яе здзейсніў наезд кіроўца "Geely". Пацярпелую шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.

Супрацоўнікі ДАІ ўзмацняць кантроль за недапушчэннем парушэнняў на ўчастках аўтадарог, вуліц, дзе ёсць рызыка здзяйснення наездаў на пешаходаў. Інспектары будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па канфіскацыі нецвярозых пешаходаў, якія рухаюцца па праезнай частцы, а таксама без святлоадбівальных элементаў.

Калі вы сталі сведкам таго, як кіроўца ў нецвярозым стане кіруе транспартным сродкам, альбо пешаход парушае ПДР у стане алкагольнага ап'янэння, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або звярніцеся ў бліжэйшы аддзел міліцыі.