Адной з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць у пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, жылетаў павышанай бачнасці.



У мэтах павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, фарміраванні ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху, з 8 па 24 снежня 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Мэта якога з'яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Прашу Вас неадкладна інфармаваць аператыўна дзяжурную службу Лепельскага РАУС аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо ствараюць сваім паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага вываду з праезнай часткі дарогі па наступных тэлефонах:

+375297102789 (МТС), +375293274602 (А1) або 102.

Дзякуем за супрацоўніцтва!