У Лепельскім раёне працягваецца акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Напярэдадні свята міжнароднага Дня пажылых людзей ратавальнікі накіравалі «лісты бяспекі» пенсіянерам раёна
У Лепельскім раёне працягваецца акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Напярэдадні свята міжнароднага Дня пажылых людзей ратавальнікі накіравалі «лісты бяспекі» пенсіянерам раёна
У рамках акцыі лепельскія ратавальнікі працягваюць весці бяспечную працу з насельніцтвам. Адной з такіх формаў стала «Бяспечная карэспандэнцыя» - адпраўка лістоў з прафілактычнай інфармацыяй. Трохі больш прывабнымі іх зрабіла яркая карцінка з лагатыпам акцыі.
Пажылыя людзі, атрымаўшы пісьмо ад ратавальнікаў, стануць уладальнікамі віншавальнай паштоўкі з інфармацыяй аб бяспецы жыццядзейнасці. Як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару – пра ўсё гэта падрабязна расказана на развароце віншавальнай паштоўкі.
Лепельскія ратавальнікі спадзяюцца, што, атрымаўшы такое віншавальнае пісьмо, адрасат не толькі атрымае словы віншавання, але і задумаецца аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС клапоціцца пра Вашу бяспеку і нагадвае: у выпадку пажару тэлефануйце 101 або 112!