З удзячнасцю за працу
6.2.20260 праглядаў
У Валасовіцкім сельвыканкаме з асаблівым цяплом і павагай павіншавалі з 80-годдзем ветэрана працы Зыгмунта Феліксавіча Зелянеўскага.
Павіншаваць юбіляра з гэтай значнай датай прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і старшыня раённага Савета ветэранаў Васіль Пшонка.
Яны ўручылі Зыгмунту Феліксавічу Ганаровую грамату Лепельскага раённага Савета дэпутатаў за яго шматгадовы, неацэнны ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама падарылі кветкі і падарункі.
Ад усяго сэрца віншавалі свайго былога кіраўніка і калегу супрацоўнікі Валасовіцкага сельвыканкама. Яны падкрэслілі, што Зыгмунд Феліксавіч -чалавек слова і справы, чыё жыццё служыць прыкладам для многіх.
Асабліва кранальным стаў момант, калі яго калега па працы ў сельвыканкаме, Вольга Паланевіч, паднесла калажы са старымі фотаздымкамі. Гэтыя здымкі сталі жывым летапісам працоўнай біяграфіі і шчырых чалавечых адносін.
Галоўным сваім багаццем юбіляр па праве лічыць сям'ю - пецярых дзяцей і дзесяць унукаў. Яго жыццё - гэта гісторыя вернасці роднай зямлі, прафесіі і сваім прынцыпам.
Жадаем Зыгмунту Феліксавічу моцнага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнага аптымізму! Ваш вопыт і мудрасць - сапраўдны здабытак нашага раёна!