Паважаныя людзі старэйшага пакалення! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Гэты дзень — напамін пра тое, як важны ў сучасным свеце мудрасць і жыццёвы досвед, уладальнікамі якога вы з'яўляецеся.

Дзякуй вам за любоў да роднага краю і ўклад у яго жыццезабеспячэнне і развіццё! Бо вашымі рукамі і талентамі будаваліся жылыя і вытворчыя будынкі, сацыяльныя аб'екты, пракладваліся дарогі, развіваліся ўстановы і арганізацыі ўсіх сфер народнагаспадарчага комплексу раёна.

Дарагія жыхары Лепельскага раёна срэбнага ўзросту! Ваша працавітасць, актыўная грамадзянская пазіцыя, энергія і жыццялюбства — гэта магутная крыніца натхнення для ўсіх нас.

Жадаем вам доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць, а наваколле дорыць цяпло, увагу і клопат!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў