Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лепельшчыны! Віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!
У гэтым свяце заключаны ўрачыстасць свабоды, радасць тых, хто вярнуўся з вайны, вера ў уласныя сілы, гонар за Айчыну.Дарога да пераможнага салюту 1945 года была неймаверна цяжкай. Каб адстаяць свабоду і незалежнасць, нашаму народу давялося спазнаць гора, пакуты, боль непазбыўных страт.
Мір – фундамент незалежнай дзяржавы, запавет нашых продкаў. Сёння мы зноў пераконваемся, што памяць пра мужнасць усіх, хто ваяваў на франтах і працаваў у тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны – святая!
Наш святы абавязак – захоўваць і прымнажаць бясцэнную спадчыну, цвёрда адстойваючы інтарэсы сваёй краіны. Няхай радасць свята Вялікай Перамогі дакранецца кожнай сям'і, напоўніць усіх высокімі пачуццямі, натхніць на добрыя справы.
З Днём Перамогі!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў