Паважаныя работнікі і ветэраны Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Мужнасць і адвага, бясстрашнасць і самаадданасць, пастаянная гатоўнасць у любых умовах уступіць у барацьбу з вогненнай стыхіяй – адметныя якасці пажарных, прадстаўнікоў адной з самых мужных прафесій.

Сёння падраздзяленні пажарнай службы Лепельскага раёна валодаюць кваліфікаванымі кадрамі, сучаснай тэхнікай, прымяняюць эфектыўныя тэхналогіі пажаратушэння. Акрамя таго, актыўна вядуць прафілактычную работу па папярэджанні пажараў сярод насельніцтва.

Работнікі раённага аддзела неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу, выконваючы сваю нялёгкую і небяспечную працу з пачуццём высокага абавязку і адказнасці. Упэўнены, што вы і надалей будзеце з'яўляцца ўзорам добрасумленнасці і прафесіяналізму, адданага служэння народу і роднай краіне.

Жадаем работнікам і ветэранам пажарнай службы, усім, хто займаецца прафілактыкай пажараў, і тым, хто знаходзіцца на перадавой лініі агню, моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, прафесійных поспехаў! Падзяка і словы глыбокай павагі вашым родным і блізкім, якія заўсёды цярпліва і верна чакаюць вас дома.

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт,
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў