Тэма - «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі».

Удзел у размове таксама прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелева, загадчыца паліклінікай Лепельскай ЦРБ Аксана Клавовіч, а таксама псіхіятр-нарколаг раённай бальніцы Наталля Скавародка.

Традыцыйна падчас візіту прадстаўнікоў улады супрацоўнікам калектыву далі магчымасць абазначыць хвалюючыя іх тэмы. У гэту раніцу з залы прагучалі пытанні датычна графіка працы некаторых урачоў-спецыялістаў ЦРБ, рамонту дарог у прыватным сектары горада, маючай адбыцца арганізацыі дарожнага руху на тэрыторыі новага дзіцячага садка і іншых тэм.

У завяршэнне свайго візіту старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўніцтва і каманду лесгаса за якасную працу, адзначыўшы велізарны ўклад лепельчан у лесагаспадарчую галіну краіны, а таксама эканоміку рэгіёна.