Асноўнай тэмай абмеркавання сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  — Для нашай краіны і кожнага чалавека, які жыве ў ёй, выбары Прэзідэнта — значная падзея! Важна, каб людзі былі актыўнымі і выказвалі сваю пазіцыю. Важна, каб кожны разумеў: мы самі выбіраем нашу будучыню», — падкрэсліла значнасць выбарчай кампаніі кіраўнік групы Алена Бельская.

  У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Аржанік, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама Наталля Азарёнок, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Алена Серабро.

  Абмяркоўваліся важныя аспекты грамадзянскага ўдзелу ў выбарах і іх значнасць для будучыні краіны. Таксама ўзнімаліся пытанні прафілактыкі экстрэмісцкай дзейнасці, кібербяспекі і падтрымкі сем'яў.