Галоўныя тэмы, якія знайшлі адлюстраванне падчас сустрэчы – мір і згода як наша галоўная каштоўнасць, а таксама маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Аржанік, намеснік дырэктара КУВП "Бароўка" Аляксандр Молчанаў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро.

Абмяркоўваліся важныя аспекты грамадзянскага ўдзелу ў выбарах і іх значнасць для будучыні краіны. Таксама ўзнімаліся пытанні прафілактыкі экстрэмісцкай дзейнасці і кібербяспекі, процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.