31 кастрычніка праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка Лепельскага ўчастка паштовай сувязі Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РВУ «Белпошта» Пятра Жарнасека.
31 кастрычніка праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка Лепельскага ўчастка паштовай сувязі Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РВУ «Белпошта» Пятра Жарнасека.
Словы падзякі за шматгадовую працу
і прафесіяналізм выказалі дырэктар Віцебскага філіяла РВУ "Белпошта"
Сяргей Максак, начальнік Полацкага РВУС Вольга Закрэўская, а таксама калектыў УПС
Лепель і пярвічная прафсаюзная арганізацыя.
Выхад на пенсію, безумоўна, важная падзея ў лёсе чалавека. Для кагосьці яна
сумная, для кагосьці радасная, але заўсёды асаблівая, таму што сімвалізуе
чарговы крок у новы жыццёвы этап.
Пётр Васільевіч глядзіць на гэты этап з пазітывам і велізарнымі планамі. Акрамя
працоўнай дзейнасці мужчына заўсёды шмат увагі надаваў свайму дому і
участку, які імкнецца зрабіць сапраўдным райскім кутком. У гутарцы адзначаў,
што з-за працы часам не хапала часу на добраўпарадкаванне тэрыторыі, догляд
за садам. Цяпер пастараецца ўсё нагнаць.
-- Лічу, што жыццё на пенсіі цудоўнае, тым больш, што мне ніколі не бывае
нудна. Я нават не ведаю, што гэта такое... Як можна сумаваць, калі вакол
столькі цікавага і столькі трэба паспець зрабіць!
Хто такі начальнік участка паштовай сувязі? Гэта чалавек, які задае тон
працы ўсяму калектыву. Кампетэнтнасць супрацоўнікаў, якасць выконваемай
работы і абслугоўвання кліентаў, даходы аддзялення, атмасфера ў калектыве і
шматлікае іншае – усё гэта трымаў пад кантролем Пётр Васільевіч на працягу многіх
гадоў. Трэба сказаць, што зона адказнасці кіраўніка вялікая, але і
кіраўніцкі вопыт за плячыма Пятра Васільевіча таксама не малы. Таму
сур'ёзных складанасцей не ўзнікала ў працэсе працы.
-- Я ўдзячны ўсім работнікам пошты за адданасць прафесіі, за тое, што
укладваюць душу ў сваю працу! І, вядома, жадаю, каб ім працавалася паспяхова і
творча, дабрабыту, рэалізацыі планаў і запаветных жаданняў, -- на сустрэчы з
кіраўніцтвам і калектывам сказаў Пётр Васільевіч.
Супрацоўнікі пра яго адгукаюцца цёпла і кажуць, што ў любой сітуацыі, нават
складанай, ён застаецца добразычлівым з калегамі і кліентамі, валодае тонкімі
камунікатыўнымі навыкамі, заўсёды падказвае, як паступіць, каб пазбегнуць
канфлікту.
Наталля Храпавіцкая.
Наталля
Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"