Але ўсё гэта часта парушаюць вынікі чалавечай дзейнасці: смеццевыя звалкі, спілаваныя і складзеныя ў кучу дрэвы, сляды падпалаў на траве, якія часцей за ўсё праяўляюцца вясной.
Потым у вясенні перыяд актыўна стартуюць суботнікі, месячнікі па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый пад эгідай якіх прыбіраецца смецце, высаджваюцца новыя дрэвы.Не будзе лішнім яшчэ раз нагадаць, што ўборка тэрыторыі – сукупнасць мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца з мэтай прывядзення тэрыторыі ў санітарны стан, які адпавядае патрабаванням заканадаўства аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, аб камунальнай гаспадарцы.
Санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы ўстанаўліваюць патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый, і абавязковыя для выканання дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Тэрыторыі населенага пункта і арганізацый, у тым ліку тэрыторыі, замацаваныя за арганізацыямі для абслугоўвання рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, павінны ўтрымлівацца ў чысціні.
Навядзенне парадку на зямлі павінна стаць справай гонару кожнага, толькі выконваючы правілы экалагічнай культуры, прывучаючы да гэтага сваіх дзяцей, можна дамагчыся, каб наш агульны дом – Зямля — быў чыстым і ўтульным для нас, нашых дзяцей і ўнукаў.
Дзяржаўная ўстанова “Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” заклікае прыняць актыўны ўдзел у нашай агульнай справе – ахове прыроды і навакольнага асяроддзя! Навесці парадак на тэрыторыях нашага горада і раёна. Па праблемных пытаннях добраўпарадкавання, навядзення парадку на агульнадаступных тэрыторыях г.Лепеля і Лепельскага раёна, насельніцтва можа звярнуцца ў Лепельскі раённы ЦГіЭ па тэлефоне 68516 і на адрас электроннай пошты leprcge@vitebsk.by.