Статыстыка сцвярджае, што найбольшая колькасць пажараў у гэты перыяд адбываецца ў жылым сектары.
З прыходам халадоў надыходзіць і восеньска-зімовы пажаранебяспечны перыяд. Статыстыка сцвярджае, што найбольшая колькасць пажараў у гэты перыяд адбываецца ў жылым сектары. Падчас гэтых пажараў гіне і траўмуецца больш за ўсё людзей. Па прычыне няспраўных ацяпляльных печаў і парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад у 2014 годзе адбылося 2 пажары, у 2015 годзе – 3, у 2016 – 1 пажар.
12 чэрвеня 2015 года ў г.Лепелі па вуліцы Дзяржынскага адбыўся пажар жылога дома. У выніку пажару ў кухні 3х4 метры пашкоджана столявае перакрыцце, маёмасць і сцены. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад (сушка бялізны каля печы).
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўсе печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны быць старанна правераны і адрамантаваны. Калі маюцца расколіны або шчыліны ў муры, іх трэба старанна замазаць глінай. Дымаходы ў межах гарышча варта пабеліць, тады пры з'яўленні чорных палос лёгка выявіць і ліквідаваць расколіны на іх. Ні ў якім выпадку нельга пакідаць печы, якія тапяцца, без нагляду, а таксама давяраць іх тапіць малалетнім дзецям. Пры моцных маразах, каб пазбегнуць перакалу печаў, тапіць іх рэкамендуецца два разы на
З наступленнем мінусовых тэмператур павялічваецца колькасць уключаных у сетку электрапрыбораў, а, такім чынам, і нагрузка на электраправодку. У шэрагу выпадкаў з-за натуральнага састарэння, а таксама ў выніку працяглага перыяду эксплуатацыі з перагрузкай, адбываецца прабой ізаляцыі і кароткае замыканне электраправодкі, якое прыводзіць да ўзнікнення пажару. Ні для каго не сакрэт, што электрычная праводка ў многіх жылых дамах, асабліва ў жылых дамах старой пабудовы, знаходзіцца далёка не ў ідэальным стане, а гэта можа прывесці да пажару.
Яшчэ адна распаўсюджаная прычына пажараў – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі бытавых электрапрыбораў. Асабліва небяспечныя самаробныя электраабагравальнікі. Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электраабагравальнікі закрытага тыпу. Калі Вы выкарыстоўваеце састарэлыя мадэлі абагравальнікаў – будзьце асабліва ўважлівыя, не дапускайце іскраў шнура і разагрэву вілак.
Памятайце, выконваючы правілы пажарнай бяспекі, вы клапоціцеся пра сваю бяспеку.