З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на водаёмах работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з хлопцамі з пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і прадстаўніком таварыства ратавання на водах правялі прафілактычны рэйд па водаёмах Лепельшчыны.

У сувязі з павышэннем тэмпературы, лёд на водаёмах стаў смяротна небяспечным, таму пры зносінах з аматарамі падлёднай лоўлі асаблівая ўвага надавалася пытанням абавязковай наяўнасці ў іх ратавальных камізэлек і падручных ратавальных сродкаў. Усім рыбакам даводзіліся сумныя факты гібелі людзей па прычыне бестурботнасці і саманадзейнасці, нагадваліся асноўныя меры бяспечных паводзін на водаёмах, парадак дзеянняў у выпадку нештатнай сітуацыі, спосабы ратавання з вады, элементы аказання першай медыцынскай дапамогі.

У ходзе рэйду кожнага рыбака і людзей, якія знаходзяцца паблізу водаёмаў, папярэдзілі аб выкананні правілаў паводзін на талым лёдзе, а таксама пакінулі на памяць буклеты з карыснай інфармацыяй. Бацькам, у сваю чаргу, нагадалі аб недапушчэнні знаходжання малалетніх дзяцей паблізу водаёмаў.

Паважаныя бацькі, надавайце пільную ўвагу забеспячэнню бяспекі вашых дзяцей. Трымайце малалетніх у крокавай даступнасці, не дазваляйце адным знаходзіцца ля водаёмаў і тлумачце небяспеку выхаду на талы лёд. Калі здарылася бяда, паведаміце пра гэта ў службу ратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112!