У графіку парламентарыя значыліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці

Лепельская РАС ДРАСААФ, ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна", а таксама ПП "Белтэхнабуд" - гутаркі на гэтых прадпрыемствах правёў дэпутат.

30-годдзе інстытута прэзідэнцтва і маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - асноўныя тэмы выступлення.

Да прэзідэнцкіх выбараў засталося крыху больш за два тыдні, ужо пачаліся перадвыбарчыя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі па ТВ і радыё, а значыць зусім хутка нам трэба будзе зрабіць выбар і вызначыць будучыню Беларусі. Важны голас кожнага беларуса - разам мы захаваем нашу мірную, свабодную і незалежную краіну, каб менавіта такой перадаць яе сваім дзецям.