У працоўным графіку - правядзенне прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян, удзел у пасяджэнні Бароўскага сельвыканкама, а таксама сустрэчы з выбаршчыкамі

Прыёмы грамадзян, правядзенне «прамых тэлефонных ліній» – неад'емная частка працы дэпутатаў любога ўзроўню. Для дэпутацкага корпуса Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь такая форма працы дазваляе падтрымліваць пастаянную сувязь са сваімі выбаршчыкамі, - сказаў Віктар Уладзіміравіч. Адзначу, пытанні, якія ўзнікаюць у жыхароў рэгіёну, у большасці выпадкаў вырашаюцца з дапамогай раённых службаў і арганізацый. Больш таго, рашэнне многіх праблемных пытанняў магчыма толькі пры цесным узаемадзеянні мясцовай выканаўчай улады і дэпутатаў.

Падчас прыёму да парламентарыя звярнуліся некалькі жыхароў в. Бароўка. Звароты датычыліся пытанняў добраўпарадкавання і рамонту дарог.