У графіку прадстаўніка ўлады значылася наведванне ўстаноў адукацыі Лепельшчыны розных узроўняў
Як арганізаваны навучальны працэс у Полсвіжскай базавай школе, Дзмітрый Леанідавіч паназіраў разам з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Галінай Гарбёнок.
Сталовая, спартыўная зала, навучальныя класы - госці вывучылі работу ва ўстанове, а таксама пагутарылі з педагогамі і навучэнцамі.
Падчас гутаркі з калегамі з Лепеля Дзмітрый Хома акцэнтаваў увагу на такіх напрамках у сістэме адукацыі, як будаўніцтва новых аб'ектаў, рамонт і добраўпарадкаванне, прафарыентацыя, работа з кадрамі, навучанне інфармацыйным тэхналогіям, падвоз навучэнцаў і іншых.
У Лепельскім раёне арганізавана планамерная работа па лініі адукацыі. Даступнасць, якасць, эфектыўнасць. Гэтыя словы характарызуюць тыя задачы, якія мы сёння ставім перад кіраўнікамі ўстаноў адукацыі.
З рабочым візітам Лепельскі раён наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома
20.2.20250 праглядаў