Уладзімір Скрыпнічэнка, кіраўнік праекта «Непакораныя», запэўніў, што яны добра знаёмыя з беларускімі мемарыяламі і ведаюць іх гісторыю:

- У апошні час мы, на жаль, бачылі шмат прыкладаў, калі да Вечнага агню і Сцяга Перамогі не праяўляюць належнай пашаны. Мы ж з павагай і трапятаннем ставімся да сімвалаў Перамогі. Сёлета Сцяг Перамогі мае для нас асаблівы сэнс. Ён сімвалізуе братэрства народаў перад тварам ворага і тое, што перамога будзе за намі, бо праўда на нашым баку.