З верасня ва ўстановах адукацыі горада Лепеля пачала працаваць новая сістэма харчавання. Цяпер закупкай прадуктаў займаецца аддзел па адукацыі Лепельскага райвыканкама, а не грамадскае харчаванне.
З верасня ва ўстановах адукацыі горада Лепеля пачала працаваць новая сістэма харчавання. Цяпер закупкай прадуктаў займаецца аддзел па адукацыі Лепельскага райвыканкама, а не грамадскае харчаванне.
Прадукты паступаюць на кухню рэгулярна: хлеб — кожны дзень, малако — два-тры разы на тыдзень, мяса — два разы на тыдзень (у панядзелак і чацвер), гародніна і садавіна — адзін раз на тыдзень.
Двухтыднёвае меню складаецца тэхнолагам аддзела па адукацыі. Акрамя таго, у школе дзейнічае буфет грамадскага харчавання. Асартымент прадстаўлены сокамі, шакаладам, садавінай, малаком. Кожны дзень дастаўляюцца свежыя булачкі, пірожныя, два разы на тыдзень — сасіскі ў цесце і піцы.
Алена МАРТИНОВІЧ,
фота аўтара.