Выстава пад такой назвай адкрыла месячнік «Чалавек з белай трэснай». Прайшла яна ў чытальнай зале бібліятэкі, дзе свае працы прадставілі ўдзельнікі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ».
Выстава пад такой назвай адкрыла месячнік «Чалавек з белай трэснай». Прайшла яна ў чытальнай зале бібліятэкі, дзе свае працы прадставілі ўдзельнікі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ».
-- Мэта выставы -- паказаць, што людзі з парушэннем зроку не сядзяць у замкнёнай прасторы, а займаюцца такімі відамі творчасці, якія пад сілу не кожнаму бачнаму, -- адзначыла старшыня арганізацыі Вольга Сакалоўская.
Прыроду, убачаную праз аб'ектыў фотакамеры, паказала на здымках Валянціна Кісель. Яна таксама здзівіла гледачоў сплеценымі паясамі. Знайшлі сваё месца кветкі з бісеру Надзеі Шайтор і Дзмітрыя Гаўрушына. А карціны з выявай акуратна вышытых коней даказалі: іх аўтар Алена Жарнасек – умелая майстрыха. На нарыхтоўках, зробленых на самаробным станку, пра працэс працы над дрэвам расказаў Сяргей Марціновіч. Падстаўкі пад кветкі і журнальны столік – прыклады яго працы можна было ўбачыць тут жа. Хатніх жа гадаванцаў і восеньскі пейзаж ён захаваў на фотаздымках.
М. АРЛОВА.