Таўшчыня лёду нават на адным вадаёме неаднолькавая, што сведчыць аб небяспецы. ОСВОД заклікае жыхароў раёна не забываць аб правілах бяспечных паводзін, і асабліва сачыць за дзецьмі.
У Віцебскай вобласці 3 чалавекі праваліліся пад лёд і патанулі падчас рыбалкі.
У перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду забаронена выходзіць на лёд! Ён таіць у сабе небяспекі, якія могуць прывесці да самых сумных наступстваў.
У адпаведнасці з рашэннем Лепельскага райвыканкама № 1239 ад 17 лістапада 2023 г. на падставе пункта 35 правілаў аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 г. № 543, устаноўлена забарона выхаду на лядовае пакрыццё паверхневых водных аб'ектаў Лепельскага раёна ў перыяды ўтварэння і (або) разбурэння лядовага пакрыцця, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага лядовага пакрыцця 7 см (для аднаго чалавека).
З мэтай папярэджання гібелі людзей на вадзе супрацоўнікі Асвода і РАУС праводзяць рэйд па акваторыі возера Лепельскае.
7.3.20250 праглядаў