Сёння ўведзены ў эксплуатацыю шэраг сацыяльна-значных аб'ектаў, якія зробяць жыццё рэгіёна камфортней.
Сёння ўведзены ў эксплуатацыю шэраг сацыяльна-значных аб'ектаў, якія зробяць жыццё рэгіёна камфортней.
Сімвалічныя чырвоныя стужкі перарэзалі адразу на чатырох важных аб'ектах. У чарадзе значных мерапрыемстваў — урачыстае адкрыццё станцыі абезжалезвання у аграгарадку Горкі. Пітная вада – гэта важны элемент, неабходны для існавання ўсяго жывога на зямлі, а якасная вада – гарантыя здароўя і бадзёрага самаадчування чалавека на доўгія гады. Таму гэту падзею жыхары аграгарадка чакалі з нецярпеннем.
Перад прысутнымі выступіў старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч. Міхаіл Леанідавіч адзначыў, што ў рэспубліцы вялікая ўвага надаецца стварэнню камфорту і годных умоў для жыцця сельскага насельніцтва. У складзе Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 – 2020 гады пазначана падпраграма «Чыстая вада», якая актыўна выконваецца ў нашым раёне. Кошт будаўніцтва склаў больш за 200 тысяч рублёў, якія былі выдзелены з бюджэту.
Таксама сёння былі адкрыты: спортзал ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля"; помнік падпольшчыкам і партызанам пасля рэканструкцыі; добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя Лепельскай раённай бібліятэкі