Галоўны прававы інспектар аказаў прававую дапамогу бясплатна кожнаму, хто звярнуўся, па розных пытаннях працоўнага заканадаўства.

Уладзімір Аляксандравіч нагадаў, што такую форму работы, як прававыя прыёмы, прафсаюзныя юрысты практыкуюць з сакавіка 2015 года, і гэта не адзіная практыка аказання юрыдычнай дапамогі. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём або ў прафкам непасрэдна на прадпрыемстве, пакінуць пісьмовы зварот або электронны – праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ.