29 сакавіка, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Санкцыі супраць Беларусі адзаначацца на краінах-партнёрах і простых людзях. Такое меркаванне выказаў сёння ў Наваполацку на Першым беларуска-латвійскім форуме гарадоў-пабрацімаў кіраўнік Таварыства падтрымкі эканамічных сувязяў Латвіі і Беларусі Альфрэд Чэпаніс, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах кіраўніка таварыства, Беларусь свае экспартныя грузы зможа перанакіраваць праз Расію, Украіну, а губляць будуць Літва, Латвія і Польшча - краіны-партнёры Беларусі. "Для Латвіі гэта будзе вялікі ўдар - зменшацца чыгуначныя перавозкі, перавалка грузаў праз марскія парты і многае іншае. Латвія будзе не дабіраць у бюджэт дзясяткі мільёнаў еўра, а таксама ўзрасце беспрацоўе, што створыць сацыяльнае напружанне, і, адпаведна, пацярпяць простыя людзі", - канстатаваў Альфрэд Чэпаніс. Кіраўнік Таварыства падтрымкі эканамічных сувязяў Латвіі і Беларусі перакананы, што санкцыі супраць Беларусі з'яўляюцца дурным і неабдуманым крокам з боку Еўрасаюза. "Яны прымаюцца на самым версе, і іх аўтар - спадарыня Эштан - хутчэй за ўсё з цяжкасцю знойдзе на сусветнай карце Беларусь. Няхай гэтыя палітыкі робяць свае справы, а мы, людзі, якія займаюцца справай і сабраліся сёння тут, будзем рабіць тое, што лічым патрэбным", - заключыў Альфрэд Чэпаніс.-0-

БЕЛТА