12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічныя санкцыі ЗША супраць беларускіх акцыянерных таварыстваў "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно" і "Нафтан" не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Гэтыя меры не акажуць істотнага ўплыву на працу прадпрыемстваў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказалі прадстаўнікі гэтых акцыянерных таварыстваў.
Так, ААТ "Нафтан" не бачыць для сябе вялікіх узрушэнняў, звязаных з амерыканскімі санкцыямі. "Мы сёння з ЗША не супрацоўнічаем ні па пастаўках сыравіны, ні па пастаўках абсталявання", - адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Треццякоў. "Нафтан" таксама не мае ніякіх фінансавых адносін з амерыканскімі банкамі.
Галоўны інжынер ААТ "Гродна Хімвалакно" Аляксандр Надзейка ў сваю чаргу адзначыў, што супрацоўніцтва прадпрыемства з ЗША - мінімальнае. Пастаўкі акцыянернага таварыства дастаткова дыверсіфікаваныя. "Такія санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў ЗША ўводзіць не першы раз. Для нас гэта не крытычна, прадпрыемства справіцца", - упэўнены ён. У той жа час, на думку галоўнага інжынера, санкцыі могуць негатыўна адбіцца на амерыканскіх партнёрах прадпрыемства, якім патрэбна прадукцыя менавіта "Гродна Хімвалакно".
У ААТ "Гродна Азот" падкрэслілі, што лічаць санкцыі ЗША, уведзеныя ў дачыненні да прадпрыемства, беспадстаўнымі. Гэтыя меры адзаначацца больш на супрацоўніках акцыянернага таварыства і іх стаўленні да амерыканскіх уладаў, чым на вытворчай дзейнасці прадпрыемства, упэўнены там.
Па рашэнні Мінфіна ЗША напярэдадні быў пашыраны спіс беларускіх прадпрыемстваў, з якімі амерыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена здзяйсняць здзелкі. У пераклік уключаны ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гродна Хімвалакно", ААТ "Нафтан".-0-
БЕЛТА
Санкцыі ЗША не акажуць істотнага ўплыву на працу прадпрыемстваў "Белнафтахіма"
12.8.20110 праглядаў