Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС будзе ратыфікавана 2-3 красавіка на вясновай сесіі парламента, паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы ўсе працэдурныя аспекты, мы мяркуем, што гэта пагадненне будзе ратыфікавана ў прыярытэтным парадку. Гэта будзе 2-га, максімум 3 красавіка", - сказаў Андрэй Савіных.