Паводле інфармацыі канцэрна «Белхарчпрам» з 4,9 млн. тон сабранага ўраджаю цукровых буракоў вырабяць амаль 650 тыс. тон гатовага прадукту. Пры гэтым частку ўраджаю гаспадаркі адправілі па дагаворах пастаўкі.

Цяпер перад заводамі стаіць задача — у найкароткія тэрміны скончыць перапрацоўку сабранага ўраджаю. Так, у снежні скончыў перапрацоўваць буракі Жабінкаўскі цукровы завод, яшчэ тыдзень будзе працаваць Слуцкі цукроварафінадны камбінат, пару сутак Скідзельскі і пяць дзён Гарадзейскі цукровы камбінат.

Акрамя гэтага, на ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» у міжсезонне будуць выпускаць цукар з нарыхтаванага сіропу. Па такой тэхналогіі плануецца вырабіць больш за 70 тыс. тон цукру, што больш за ўзровень 2018 года на 20 тыс. тон. Дарэчы, на прадпрыемстве нарыхтавана 1 млн. 597 тыс. тон буракоў.

Адзначым, атрымліваць высокі вал прадукцыі дае магчымасць вялікая сыравінная зона - 117 сельгаспрадпрыемстваў і 13 фермерскіх гаспадарак Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей.