22 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе стала ўладальнікам "Кубка дружбы" на міжнародным турніры, які завяршыўся сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальным матчы беларуская дружына ва ўпартай барацьбе вырвала перамогу з лікам 5:4 у зборнай Латвіі. Пераможны мяч за 4 хвіліны да канца трэцяга перыяду забіў Вадзім Бакач. Трэцяе месца заняла каманда Літвы. Кубак дружбы, а таксама медалі ўручаны пераможцам і прызёрам турніру, памятныя кубкі ад арганізатараў - зборным Калінінградскай вобласці і Малдовы, якія занялі адпаведна 4-е і 5-е месцы.
Беларус Іван Мірановіч прызнаны лепшым абаронцам "Кубка дружбы". Прыз лепшаму брамніку ўручаны літоўскаму галкіперу Дзмітрыю Шэлкоўскаму, лепшаму нападніку - Дзмітрыю Якаўлеву са зборнай Латвіі. Лепшым бамбардзірам турніру стаў таксама гулец латвійскай каманды Андзіс Домброўскіс, на рахунку якога 6 мячоў.
Турнір па пляжным футболе "Кубак дружбы" стаў першым міжнародным спаборніцтвам у Беларусі па гэтым відзе спорту. У турніры прынялі ўдзел 5 каманд. Арганізатарамі выступаюць асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Віцебскі гарвыканкам.-0-
БЕЛТА
Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла на міжнародным турніры "Кубак дружбы" у Віцебску
22.8.20100 праглядаў