Штогод у першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей – свята, закліканае прыцягнуць увагу грамадскасці да дзіцячых праблем.
Штогод у першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей – свята, закліканае прыцягнуць увагу грамадскасці да дзіцячых праблем.
Наша краіна з першых дзён свайго станаўлення клапоціцца аб дабрабыце і развіцці кожнага дзіцяці. У 1993 годзе быў прыняты Закон «Аб правах дзіцяці», прысвечаны правам дзяцей Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні гэтага цудоўнага свята аддзел ЗАГС Лепельскага райвыканкама ўручыў памятны падарунак і пасведчанне аб нараджэнні сыночка Нікіфара маладой сям'і Паўлу і Дзіяне Дзівін. У іх гэта ўжо другі сын. Ну а мы спадзяемся, што яны зноў вернуцца да нас у ЗАГС для рэгістрацыі нараджэння дачкі!
Эстафету віншаванняў у Дзень абароны дзяцей прыняў шчаслівы бацька - Масеутаў Марат Равільевіч. Жонка Вольга падарыла яму дачку Ангеліну. Гэта другое дзіця ў сям'і. Першынец - хлопчык Данііл.
Дзяцінства – гэта самы лепшы час і яно абавязкова павінна быць шчаслівым!
Жадаем маладым бацькам узаемаразумення, любові, яскравых планаў і цудоўных імгненняў бацькоўства і мацярынства!