У цэнтры абмеркавання апынуліся населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі Каменскага сельсавета.
Графік пасажырскага транспарту, чыстка студняў, падсыпка дарог, работа аўталаўкі, абрэзка хмызняковай расліннасці і аварыйных дрэў, адлоў бяздомных жывёл, рамонт вулічнага асвятлення - пытанні па гэтых і іншых напрамках пазначылі вяскоўцы.
Важна дадаць, што падчас сустрэч з мясцовым насельніцтвам грамадзянамі таксама былі выказаны і словы падзякі за вырашэнне раней пазначаных праблем.
Таксама была разгледжана інфармацыя аб выкананні зямельнага заканадаўства, рабоце па сацыяльным абслугоўванні, аб забеспячэнні пажарнай бяспекі, аб стане правапарадку, а таксама аб рабоце з пустуючымі дамамі.
Як адзначыў падчас сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, дэпутатам і адказным спецыялістам неабходна працаваць на апярэджанне. Сацыяльнай напружанасці быць не павінна. Рэакцыя на звароты грамадзян павінна быць максімальна аператыўнай. Прычым, выкананне работ неабходна праводзіць якасна.
Акрамя гэтага, запрошаныя разгледзелі пытанне аб рабоце, якая праводзіцца сельскімі выканаўчымі камітэтамі, па фарміраванні і выкананні бюджэтаў першаснага ўзроўню, прыцягненні ў бюджэт дадатковых рэсурсаў, аб паступленні ў сельскія бюджэты маёмасных падаткаў.