Каб убяспечыць сябе і аўтамабіль пры яздзе ў дождж, неабходна: у першую чаргу - знізіць хуткасць. Гэта дазволіць хутчэй затармазіць пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі;


у першую чаргу - знізіць хуткасць. Гэта дазволіць хутчэй затармазіць пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі;
 
  • пазбягаць рэзкіх манеўраў. Абганяць і перабудоўвацца падчас дажджу варта плаўна, без рэзкіх перамяшчэнняў аўтамабіля;
  •  
  • павялічыць дыстанцыю паміж сваім аўто і аўтамабілем, які ідзе наперадзе;
  •  
  • павінны быць уключаны фары, габарытныя агні, шчоткі ачышчальнікаў шкла;
  •  
  • тармажэнне варта ажыццяўляць плаўна. Рэзкае тармажэнне на слізкай дарозе можа змяніць кірунак руху.
 
Падчас руху ў дождж варта быць надзвычай уважлівым і захоўваць спакой.

Пешаходам нагадваем аб неабходнасці выглядаць з-пад парасонаў і капюшонаў пры пераходзе праезнай часткі па рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах. Памятайце, што ў цёмны час сутак не будзе лішнім абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.