Замежных гасцей сустрэў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і суправаджаў іх падчас наведвання важных аб'ектаў.

Замежных гасцей сустрэў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і суправаджаў іх падчас наведвання важных аб'ектаў.

Першай лакацыяй для знаёмства з Лепельшчынай стаў новы корпус цэнтра "Жамчужына". Дырэктар цэнтра Вера Закрэўская правяла для гасцей экскурсію, расказала, па якіх аздараўленчых праграмах працуе прадпрыемства.

Цікавым для прадстаўнікоў Кітая стаў і яшчэ адзін аб'ект - філіял "Лепельскі МКК".

Замежнікі ўбачылі працэс вытворчасці і, вядома, прадэгуставалі унікальную малочную прадукцыю нашага камбіната.

Як адзначылі госці, наша малако смачнейшае, чым у Кітаі.

Таксама дэлегацыя сёння пабывала і ў Беразінскім біясферным запаведніку, дзе змагла адчуць каларыт лепельскай культуры і чысціню прыроды.

Візіт прадстаўнікоў Кітая ў Лепельскі раён не толькі даў магчымасць пазнаёміцца замежнікам з нашым рэгіёнам, але і паспрыяў умацаванню беларуска-кітайскіх адносін.