Ужо 34 гады 20 лістапада ва ўсім свеце адзначаюць Дзень дзіцяці. У гэты дзень была прынята «Канвенцыя аб правах дзіцяці», якая прызнала, што падрастаючае пакаленне мае патрэбу ў асаблівай абароне, падтрымцы і дапамозе.

Заклікаем дарослых не заставацца ўбаку і не быць абыякавымі.
Абавязкова нагадаце дзецям аб ПДД, абмяркуйце магчымыя небяспечныя сітуацыі на дарозе, растлумачце як бяспечна і правільна перайсці дарогу.
Набывайце дзецям яркую вопратку, са святлоадбівальнымі элементамі, каб дзіця было заўважна на дарозе. У абавязковым парадку варта перавозіць дзяцей прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прыстасаванні.
Не ўпускайце магчымасць лішні раз нагадаць дзіцяці правілы бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху, паўтарыць з ім ПДД і маршрут «дом-школа-дом».
І няхай дзяцінства вашых дзяцей пройдзе бяспечна!