16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння апошні дзень выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб за 2010 год, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі. "Заканадаўча ўстаноўлены тэрмін выплаты падаходнага падатку, разлічанага з даходаў, заяўленых грамадзянамі ў прадстаўленых дэкларацыях, - 15 мая 2011 года. Аднак, улічваючы, што гэты тэрмін прыпаў на выхадны дзень, апошні дзень выплаты падатку перанесены на першы працоўны дзень пасля выхаднога дня, гэта значыць на 16 мая 2011 года", - растлумачылі ў міністэрстве. Выплаціць падаходны падатак можна любым зручным для плацельшчыка спосабам: праз банкі, інфакіёскі, паштовыя аддзяленні сувязі, а таксама наяўнымі грашовымі сродкамі ў падатковым органе. Заканадаўча ўстаноўлены тэрмін выплаты падаходнага падатку не можа быць перанесены на іншую дату. За нявыплату (непоўную) выплату падаходнага падатку ў бюджэт плацельшчык нясе ўстаноўленую заканадаўствам адказнасць. У бягучым годзе дэкларацыі аб даходах, атрыманых у 2010 годзе, прадставілі звыш 23 тыс. фізічных асоб, што на 13 тыс. менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Зніжэнне колькасці асоб, якія прадставілі такія дэкларацыі, перш за ўсё, звязана са скасаваннем абавязку дэкларавання грамадзянамі даходаў, атрыманых на працягу 2010 года ад іншых грамадзян у выглядзе дарэння, калі памер такіх даходаў не перавысіў Br17,5 млн.