24 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сёння на досвітку гарэла прахадная Віцебскага механічнага завода, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. Каля пятай гадзіны раніцы па лініі "101" ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў памяшканні прахадной РВУ "Віцебскі механічны завод". Па прыбыцці да месца выкліку назіралася гарэнне канапы ўнутры будынка прахадной. Будынак - асобна стаячы, аднапавярховы, цагляны, памерамі ў плане 8х10 м, перакрыцце жалезабетоннае. Работнікамі МНС з прахадной выратаваны вартаўнік 1965 года нараджэння. Пацярпелы ў непрытомным стане з апёкамі галавы і цела 2-3 ступені на плошчы 40% і атручваннем прадуктамі гарэння дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу. Прычына пажару і шкода ўстанаўліваюцца.-0-

БЕЛТА