На ёй вырашаны арганізацыйныя пытанні работы новага складу дэпутацкага корпуса раёна. Адным з найважнейшых пунктаў парадку дня было абранне старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.

На ёй вырашаны арганізацыйныя пытанні работы новага складу дэпутацкага корпуса раёна.
Адным з найважнейшых пунктаў парадку дня было абранне старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.

Таемным галасаваннем аднагалосна быў зноў абраны старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.
Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў адкрытым галасаваннем абраны Юрый Мілы.

У ходзе сесіі таксама ўтвораны 5 пастаянных камісій, вызначаны іх склад і кіраўнікі.

На сесіі дэпутаты таксама сфарміравалі прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.