Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаранёнак, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Вітаблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, галоўны ўрач Лепельскай ЦРБ Аляксей Пракоф'еў, лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан і іншыя ганаровыя госці.

У зоне абслугоўвання Бароўскай АВАП знаходзяцца 29 вёсак з насельніцтвам 3740 чалавек. Колькасць дзіцячага насельніцтва – 505 чалавек, з іх ва ўзросце да 1 года – 24 дзіцяці.

Акрамя амбулаторыі, функцыянуюць 2 ФАП – Лядзенскі і Чэрэйшчанскі. Бароўская АВАП аказвае першасную медыка-санітарную дапамогу насельніцтву колькасцю 2829 чалавек, 580 чалавек абслугоўвае Лядзенскі ФАП, 331 чалавек атрымлівае ўсю неабходную дапамогу ў Чэрэйшчанскім ФАПе.

Адкрыццё абноўленай амбулаторыі значна палепшыць даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву.

Дарагія жыхары Лепельшчыны. Сёння, сапраўды знакавая падзея. Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі мы адкрываем амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Так, прыйсці да гэтага было няпроста, але свае абяцанні мы выканалі. Аб'ект адкрыты, будынак зрабілі максімальна камфортным і сучасным, і цяпер жыхары Бароўкі хадзіць на дыспансерызацыю будуць з вялікім задавальненнем.

Умовы створаны выдатныя як для медыцынскіх работнікаў, так і для пацыентаў.

Ад сістэмы аховы здароўя хачу падзякаваць прадстаўнікоў мясцовай улады і асобна – Міхаіла Кісялевіча за настойлівасць і імкненне ў вырашэнні пытання аб узвядзенні новай амбулаторыі.

Адзначу, на гэтым мы не спыняемся – будзем працягваць працаваць на выкананне задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, – пракаментаваў адкрыццё аб'екта Міхаіл Вішневецкі.

Адкрыццё дадзенага аб'екта – вялікая радасць для ўсіх мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў раённай улады. Адзначу, якасныя медыцынскія паслугі ў такіх выдатных умовах будуць атрымліваць не толькі жыхары Бароўкі, але і суседніх вёсак – а гэта больш за 3 тысячы землякоў.

За праведзеную працу таксама хачу выказаць падзяку нашаму заказчыку – упраўленню капітальнага будаўніцтва Лепельскага раёна, а таксама генпадраднай арганізацыі.

Асаблівых слоў падзякі заслугоўвае і наш дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаранёнак. Пад яго кіраўніцтвам праца на гэтым аб'екце была пачата і на працягу некаторага часу пісьменна курыравалася.