Мерапрыемства пачалося з прыемнага моманту – за шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта была ўзнагароджана Валянціна Урбан, кіраўнік справамі Бароўскага сельскага выканаўчага камітэта.
  
Галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні Валасовіцкага сельсавета. Спачатку – даклады адказных па выніках сустрэч з жыхарамі населеных пунктаў.

Падсыпка дарог, якасць мабільнай сувязі, устаноўка элементаў добраўпарадкавання, асартымент прадуктаў у крамах, рамонт грамадскага калодзежа, устаноўка кантэйнераў на грамадзянскіх могілках, абрэзка старых дрэў, уборка несанкцыянаванай звалкі, рамонт дарожнага знака, абкоска і грэйдзіраванне дарог, вулічнае асвятленне – гэтыя напрамкі хвалююць вяскоўцаў.

Далей спецыялістамі былі разгледжаны пытанні Валасовіцкага сельсавета ў сферы сацыяльнага абслугоўвання, правапарадку, пажарнай бяспекі, зямельнага заканадаўства.