Дабрыня, чуласць, мудрасць, шчырасць, душэўнасць... Каб пералічыць найлепшыя якасці, уласцівыя людзям гэтай прафесіі, не хопіць і газетнай паласы. Як і не падлічыць іпастасяў, у якіх яны выступаюць кожны дзень. Выхавальнік і псіхолаг, сябар і дарадца...

  Яны шліфуюць пісьменнасць на дыктантах і прымушаюць разважаць над прачытаным літаратурным творам. Вучаць даказваць тэарэмы і вырашаць нестандартныя задачы рознымі спосабамі. Хаваюць слёзы на выпускным вечары і «трымаюць кулакі» падчас ЦТ.

  Усё гэта пра іх, НАСТАЎНІКАЎ!

  Іх праца не простая і ганаровая. Выбраўшы аднойчы шлях настаўніцтва, яны не згортваюць са шляху. Па-іншаму не могуць. Бо сэрцы іх адданы дзецям.